79-гадовы кіроўца квадрацыкла загінуў у ДТЗ у Калінкавіцкім раёне

79-гадовы кіроўца квадрацыкла загінуў у ДТЗ у Калінкавіцкім раёне

У Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны ў ДТЗ загінуў 79-гадовы кіроўца квадрацыкла. Здарэнне адбылося каля 8-й гадзіны раніцы 20 чэрвеня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Пенсіянер на квадрацыкле ехаў па аўтадарозе Калінкавічы — Брагін — Камарын. Там з ім сутыкнуўся "Фальксваген" пад кіраўніцтвам мінчука. Аўтамабіль ехаў у спадарожным напрамку. У выніку ДТЗ 79-гадовы квадрацыкліст памёр ад атрыманых траўмаў. Вядома, што загінулы быў у шлеме.

дарэчы, смяротная аўтааварыя здарылася ў гэты ж дзень каля вёскі Гародзічы Калінкавіцкага раёна. Каля 17.40 39-гадовы кіроўца "Урала" не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет. Аўтамабіль урэзаўся ў дрэва, і кіроўца загінуў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі