8 траўня "Моладзь БНФ" ушануе памяць літаратара-франтавіка Васіля Быкава
8 траўня "Моладзь БНФ" ушануе памяць легендарнага літаратара-франтавіка Васіля Быкава. На магілу пісьменніка маладыя людзі ўскладуць кветкі. Збор удзельнікаў плануецца а 14-й гадзіне каля ўваходу на Усходнія могілкі.
У сваім звароце "Моладзь БНФ" адзначае:
"Менавіта Васіль Быкаў пачаў пачаў пісаць пра вайну не з боку гледжання камуністычнай прапаганды, а вачамі звычайных людзей.
Менавіта Васіль Быкаў паказаў сваімі творамі важнасць маралі, чалавечага выбару і моцнай волі.
Менавіта Васіль Быкаў адзін з заснавальнікаў БНФ.
Менавіта Васіль Быкаў адзін з самых яскравых літаратараў нашай найноўшай гісторыі.
Менавіта Васіль Быкаў змагаўся з сучасным дыктатарскім рэжымам".
"Моладзь БНФ" заклікае памятаць пра жыццё і дзейнасць Васіля Быкава.