817 новых выпадкаў каранавіруса ў Беларусі, усяго 9590 чалавек

Каранавірус у свеце / Reuters
Каранавірус у свеце / Reuters

Па афіцыйнай статыстыцы на 25 красавіка ў Беларусі пацверджана 9590 выпадкаў COVID-19. Гэта на 817 больш, чым учора. І гэта новы рэкорд. Калі так пойдзе далей, заўтра ў Беларусі будзе зафіксавана 10 тысяч выпадкаў каранавіруснай інфекцыі.

Але ёсць і добрая навіна: выздаравелі і выпісаліся з лякарняў за суткі 449 чалавек, і гэта таксама новы рэкорд.  За апошнія 24 гадзіны памерлі 4 пацыенты з COVID-19 — цяпер іх 67.

За суткі зроблены 8471 тэст — прыкладна столькі ж, колькі ўчора. Амаль кожны дзясяты тэст пацвердзіў новы выпадак захворвання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі