9 траўня на беларускім радыё і тэлебачанні пройдзе хвіліна маўчання
Агульнанацыянальная хвіліна маўчання будзе абвешчана па ўсёй Беларусі ў Дзень Перамогі. 9 траўня сродкі масавай інфармацыі, як дзяржаўнай, так і недзяржаўнай формы ўласнасці будуць трансляваць цішыню. Пра гэта ў чацвер паведаміў намеснік міністра інфармацыі Аляксандр Слабадчук. Слабадчук: “У 12.08 усе тэлеканалы, кабельныя аператары, радыёстанцыі краіны перарываюць свае перадачы. Гучыць голас дыктара: "Подзвіг народа будзе жыць у стагоддзях. Мы і нашы нашчадкі ніколі не забудзем пра тых, каму абавязаны жыццём. Хай у гэтыя імгненні ўся Беларусь ушануе іх памяць". Хвіліна маўчання. І ў гэты час праходзіць хвіліна маўчання. Роўна 60 секунд. І калі 60 секунд сканчаюцца, голас дыктара будзе аб'яўляць: "Вечная слава героям, загінулым у барацьбе за волю і незалежнасць нашай Радзімы".
Пасля гэтага на радыё і тэлебачанні адновіцца запланаваная трансляцыя перадачаў.
Пасля гэтага на радыё і тэлебачанні адновіцца запланаваная трансляцыя перадачаў.