900 фур сабралася на мяжы Беларусі і Літвы

Частка чаргі ў пункце пропуску "Прывалка". Скрыншот: Дзяржпагранкамітэт
Частка чаргі ў пункце пропуску "Прывалка". Скрыншот: Дзяржпагранкамітэт

На мяжы Беларусі і Літвы ўтварыліся чэргі з 900 фур. Яны нераўнамерна падзеленыя паміж чатырма памежнымі пераходамі.

Па стане на 8:30 5 лістапада ў пункце пропуску "Катлоўка" чакаюць выезду больш за 90 машын, у "Каменным Логу" — больш за 350 машын (паўтары гадзіны таму іх было больш за 400), у "Беняконях" — больш за 230, у "Прывалцы" — больш за 230 . Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце Дзяржпагранкамітэта.

На мяжы з Латвіяй у чэргах стаяць больш за 250 грузавікоў. У "Грыгораўшчыне" — больш за 130 фур, у "Урбанах" — больш за 120.

Яшчэ 140 фур чакаюць выезду ў Польшчу.

900 фур скопилось на границе Беларуси и Литвы
Частка чарзе ў пункце пропуску "Беняконі". Скрыншот: Дзяржпагранкамітэт

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі