91-гадовы амерыканец ажыццявіў сваю мару — выбіў джыпам вароты гаража
Увасобіць мару ў жыццё пенсіянеру дапамагла сям'я.
91-гадовы Уолтар Томас, жыхар горада Вудсток у штаце Ілінойс, атрымаў вядомасць у амерканскіх СМІ дзякуючы свайму дзіўнаму ўчынку.
Мужчына даўно марыў пратараніць на сваім джыпе дзверы гаража. Сям'я вырашыла дапамагчы пенсіянеру ўвасобіць мару ў жыццё. Яму купілі шлем, каб ён не пацярпеў. Потым сваякі Томаса пазычылі ў знаёмых ужываны пазадарожнік і знайшлі гараж у доме, прызначаным пад знос, перадае СТВ.
Пасля тарану мужчына заявіў, што, на яго думку, мала што на свеце можа параўнацца з атрыманымі эмоцыямі.