983 новыя выпадкі COVID-19 на 9 лістапада
Па стане на 9 лістапада ў Беларусі зарэгістравана 107 262 чалавекі са станоўчым тэстам на каранавірус, паведамляе Мінздароўя. Гэта на 983 выпадкі больш чым суткі таму.
За час эпідэміі, згодна з афіцыйнымі звесткамі, памерлі 1011 чалавек (+4).
Вылечыліся і былі выпісаныя 91 353 пацыенты (+351).
Ад пачатку эпідэміі ў Беларусі было зроблена 2 707 573 тэсты (+18 436).
Як паведамлялася раней, у сувязі з распаўсюдам каранавіруснай інфекцыі ў Магілёве і на ўсёй тэрыторыі Гомельскай вобласці ўведзены масачны рэжым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.