ААЦ паведамляе пра завяршэнне тэставання ў Беларусі тэхналогіі 5G

ААЦ паведамляе пра завяршэнне тэставання ў Беларусі тэхналогіі 5G

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце паведамляе пра завяршэнне тэставання ў Беларусі тэхналогіі 5G. Аператар beCloud распачаў яго ў траўні мінулага года. Тэставыя ўчасткі ў былі разгорнутыя ў цэнтры Мінска (20 базавых станцый у дыяпазонах 3500 МГц і 2600 МГц), Гомелі (18 базавых станцый у дыяпазоне 2600 МГц), на радовішчы граніту "Сітніцкае" прадпрыемства "Граніт" на поўдні краіны і ў памяшканнях Нацыянальнага аэрапорта "Мінск".

З прэс-рэліза на сайце ААЦ незразумела, наколькі паспяхова прайшло тэставанне. Паведамляецца толькі, што атрымалася дасягнуць хуткасці перадачы дадзеных у 1,9 Гбіт/с.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі