ААН прызначыла новае свята – Сусветны дзень прыбіральні

Сёння дэлегаты 67-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН прынялі рэзалюцыю аб абвяшчэнні 19 лістапада Сусветным днём прыбіральні, паведамляе БЕЛТА. Члены Генасамблеі са шкадаваннем адзначылі, што на сённяшні дзень 2,5 млрд. чалавек па-ранейшаму пазбаўленыя доступу да асноўных паслугаў у галіне санітарыі.

Генеральная асамблея настойліва заклікае ўсе дзяржавы - члены ААН спрыяць змене культуры паводзін насельніцтва, праводзячы пры гэтым палітыку пашырэння доступу бедных слаёў насельніцтва да паслуг у галіне санітарыі.

У 2000 годзе на Саміце тысячагоддзя была пастаўлена мэта да 2015 года скараціць удвая колькасць людзей, якія не маюць пастаяннага доступу да чыстай пітной вады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі