Абавязковы масачны рэжым уведзены ўжо па ўсёй Беларусі

Абавязковы масачны рэжым уведзены ўжо па ўсёй Беларусі

Абавязковы масачны рэжым уведзены ўжо па ўсёй Беларусі. Апошнімі абласцямі, у якіх ён пачаў дзейнічаць, сталі Гродзенская і Брэсцкая. А першай вобласцю, у якой ўвялі абавязковы масачны рэжым, была Гомельская.

Беларусы мусяць насіць ахоўныя маскі ў грамадскім транспарце (уключна з маршруткамі і таксоўкамі), у крамах, гандлёвых цэнтрах, аптэках, банках, поштах, адміністрацыйных, культурных установах, у паліклініках і бальніцах, на спартыўных аб'ектах.

Па звестках Мінаховы здароўя, на 18 лістапада ў Беларусі зарэгістравана 118 008 выпадкаў заражэння COVID-19 (+1309 за cуткі), памерлі 1067 чалавек (+7), зроблена 2,9 млн тэстаў на каранавірус (+30,6 тысячы).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі