"Абсалютна, сто працэнтаў". BELPOL лічыць Машэнскага "кашальком" рэжыму

Аляксандр Машэнскі

Аляксандр Машэнскі / Национальный олимпийский комитет Беларуси

Беларускі бізнесмен Аляксандр Машэнскі з'яўляецца "кашальком" рэжыму Лукашэнкі. У гэтым безагаворачна ўпэўнены прадстаўнік арганізацыі BELPOL Уладзімір Жыгар. У красавіку будуць прадстаўленыя доказы гэтай інфармацыі. Пра гэта Жыгар расказаў на стрыме Еўрарадыё.

"Абсалютна, сто працэнтаў [Машэнскі з'яўляецца кашальком рэжыму]. <... Тое, што спрабуе цяпер рабіць [блогер і грамадскі актывіст Сяргей] Пятрухін — гэта абсалютна непрафесійна. Чалавек проста не разумее, што кажа. Тое, што ён паказвае ў якасці доказаў — гэта не доказ. Для еўрапейцаў гэта не доказ наогул. 

Вось ён атрымаў свінакомплекс [ва ўпраўленне] ці яшчэ нешта. Гэта ніяк не даказвае яго вінаватасць. 

Мы [BELPOL] гэтым пытаннем заняліся пазнавата. І думаю, што да сярэдзіны красавіка мы выйдзем з пэўным матэрыялам, дзе дэталёва патлумачым, чаму ён [Аляксандр Машэнскі] кашалёк рэжыму Лукашэнкі".

Хто такі Машэнскі і чаму Пятрухін яго абвінавачвае

На пасяджэнні Каардынацыйнай рады 11 лютага блогер Сяргей Пятрухін заклікаў увесці санкцыі супраць беларускага бізнесмена Аляксандра Машэнскага, абвінавачваючы яго ў падтрымцы рэжыму Лукашэнкі і выкарыстанні працы палітвязняў. Па словах Пятрухіна, Машэнскі "актыўна будаваў рэжым" і не выказваў публічнай пазіцыі па сітуацыі ў краіне.

Аднак яго прапанова не атрымала падтрымкі ў большасці дэлегатаў рады. Яны ўказалі на недахоп дакументаў і юрыдычных падстаў для ўвядзення санкцый. 

Некаторыя члены КР, у тым ліку Аляксандр Кныровіч, падкрэслілі, што няма доказаў датычнасці Машэнскага да рэпрэсій ці вайны ва Украіне. У выніку ініцыятыву Пятрухіна не адобрылі.

Аляксандр Машэнскі — беларускі бізнесмен, генеральны дырэктар групы кампаній "Санта", ганаровы консул Ісландыі ў Беларусі і старшыня Беларускай федэрацыі акадэмічнага веславання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі