АБСЕ хваліць Беларусь за прагрэс, але за выбары ставіць двойку
Місія назіральнікаў АБСЕ апублікавала папярэднія высновы і вынікі па парламенцкіх выбарах, якія адбыліся ў Беларусі. Аляксандр Бухвостаў лічыць меркаванне назіральнікаў занадта мяккім, Лідзія Ярмошына называе гэты даклад запрашэннем да далейшага дыялогу, а Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што дыялог паміж афіцыйным Мінскам і Еўропай абавязкова трэба развіваць і працягваць, а апазіцыі варта працаваць з народам. Старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына выказалася, што заключэнні АБСЕ "ўсяляюць аптымізм і запрашаюць да далейшага дыялогу". А вось адказны за назіранне за выбарамі ад АДС Аляксандр Бухвостаў аптымізму старшыні ЦВК не падзяляе.
Аляксандр Бухвостаў: "Вельмі там усё мякка, таму што гэтыя выбары, яны нават па нахабнасці фальсіфікацыі мацнейшыя за выбары 2004 года".
Лідэр аргкамітэта Руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч згодны з тымі "пазітыўнымі момантамі" выбараў, якія, сярод іншага, зафіксаваныя ў дакладзе, але лічыць, што сутнасці кампаніі яны не змянілі.
Аляксандр Мілінкевіч: "Былі пазітыўныя моманты, і я іх ведаю, і магу іх назваць. Але яны не адыгрывалі практычна ніякай ролі. Дастаткова таго, што ў камісіях няма прадстаўнікоў ад незалежных кандыдатаў, і па беларускай практыцы фальсіфікацыя робіцца менавіта ў гэтых участковых камісіях. Таму ўсё можа быць ідэальна, а тут - кепска".
Аляксандр Мілінкевіч таксама не падзяляе аптымістычнага настрою Лідзіі Ярмошынай у дачыненні дакладу АБСЕ і лічыць, што акурат на яго падставе Еўропа не прызнае выбары. А тое, што ў дакладзе гаворыцца і пра пазытыў, лічыць проста заахвочваннем дрэннага вучня.
Аляксандр Мілінкевіч: "Для такіх краінаў, як наша, якая праводзіць трансфармацыю - так лічыцца ў Еўропе - вельмі важна падаваць і пазітыўныя сігналы. Калі краіна штосьці робіць добра, то Еўрасаюз гэта адазначае, гэта натуральна. Калі дрэнна - таксама. Гэта не можа быць адназначна, двойка і ўсё. Нават у школе, калі ставяць дрэннаму вучню двойку, добры настаўнік, псіхолаг, скажа: “Ведаеш, вось тое і тое добра, але пакуль што на троечку не цягнеш”.
Аляксандр Мілінкевіч прыводзіць і канкрэтныя прыклады парушэнняў, якім ёсць матэрыяльныя доказы:
Аляксандр Мілінкевіч: "Я ведаю, што ў Шклове дэмакратычнаму сябру камісіі ўдалося ўхапіць два пратаколы: адзін пусты і падпісаны ўчастковай камісіяй, а ў другім лічбы прастаўленыя алоўкам і таксама падпісаныя. Вось такое відавочнае парушэнне. У Мінску, ва Уруччы, дзе балатаваўся Алесь Міхалевіч, удалося знайсці ў скрыні для папярэдняга галасавання 60 неўлічаных бюлэтэняў. І такіх фактаў па Беларусі шмат".
Аляксандр Бухвостаў жа мяркуе, што даклад АБСЕ можа, наадварот, падштурхнуць да змякчэння стасунку да Беларусі з боку Еўропы, хоць ён і не галоўнае, на чым будзе базавацца рашэнне аб прызнанні (непрызнанні) нашых выбараў.
Аляксандр Бухвостаў: "Мне падаецца, што акрамя гэтага дакладу ёсць шмат палітычных момантаў, якія, магчыма, нават больш важкія, чым гэты даклад. Аднак такая ацэнка можа змякчыць стаўленне да рэжыму, але гэтае стаўленне ўсё ж такі будзе фармавацца і па іншым, палітычным крытэрыям. Напрыклад, таму што Беларусь знаходзіцца на мяжы супрацьстаяння Расіі і Захаду, таму вакол Беларусі і будзе нейкі "гандаль". Нават і дзіўныя спробы дамовіцца з рэжымам пра нейкія дэмакратычныя паслабленні, каб завязаць з ім кантакт".
Аднак Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што імкненне Захаду да кантактаў з афіцыйным Мінскам – гэта нармальна, больш за тое, нават добра, і гэтыя кантакты не варта перапыняць.
Аляксандр Мілінкевіч: "Для мяне, як грамадзяніна Беларусі, відавочна, што такія кантакты падтрымліваць не толькі можна, але і трэба. Таму што калі Беларусь ізаляваць ад еўрапейскіх працэсаў, ад еўрапейскіх праграм, калі пабудаваць Берлінскі мур паміж намі і Польшчай, мы хутчэй за ўсё проста страцім эканамічную незалежнасць. Запазычанасць Расіі катастрафічна расце. Таму я лічу, што змены ў эканоміцы магчымыя перш за ўсё пры ўдзеле Еўрасаюза і гэты дыялог трэба працягваць. А каб ніхто не казаў, што гэта амаральна, супрацоўнічаць з рэжымам, які праводзіць такія выбары, трэба проста выконваць 12 умоваў Еўрасаюза".
Да гэтага моманту дыялогі з ЕС былі “фішкай” апазіцыі, што ж ёй давядзецца рабіць, калі Захад пачне размаўляць з афіцыйным Мінскам?
Аляксандр Мілінкевіч: "Беларуская апазіцыя мусіць зразумець, што яна не мае права вета на сустрэчы Еўропа-улада. Нам трэба не сачыць, хто з кім сустракаецца і казаць, што толькі мы размаўляем з Еўропай, больш ніхто, нам трэба працаваць з народам. Вось дзе суцэльныя правалы! Еўропа за нас гэтую працу не зробіць".
Дадам, што ў Цэнтральнай выбарчай камісіі цяпер вывучаюць даклад АБСЕ па выніках выбараў і рыхтуюцца да сустрэчы з кіраўніком місіі АБСЕ спадаром Гертам Арэнсам.