Абвінавачанні па "карагоднай справе" выстаўленыя больш чым ста фігурантам

Карагод на скрыжаванні ў Брэсце, які разганялі вадамётам / sk.gov.by​
Карагод на скрыжаванні ў Брэсце, які разганялі вадамётам / sk.gov.by​

У межах крымінальнай справы пра карагод у Брэсце выстаўленыя абвінавачанні 108 асобам, расказалі ў СК.

Гаворка пра пратэсную акцыю, якая адбылася ў абласным цэнтры 13 верасня. У гэты дзень дэманстранты выйшлі на скрыжаванне праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў, дзе спявалі песні і вадзілі карагоды. Акцыю разганялі вадамётам, пасля чаго пачаліся затрыманні. 

СК угледзела ў дзеяннях дэманстрантаў "групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 КК РБ).

"Пры правядзенні аператыўных мерапрыемстваў і следчых дзеянняў выяўленыя 115 чалавек, якія маюць дачыненне да здзяйснення дадзенага злачынства", — заявіў намеснік начальніка УСК па Брэсцкай вобласці Максім Пласкуноў

70 чалавек ужо асуджаныя. І спыняцца ў СК не збіраюцца. У ведамстве падкрэслілі, што разам з міліцыяй на пастаяннай аснове працягваюць "следчыя дзеянні і мерапрыемствы, накіраваныя на высвятленне іншых асоб, якія маюць дачыненне да здзяйснення названага злачынства".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі