Аб'ядналіся, каб дапамагаць: эфір з беларускімі і ўкраінскімі псіхолагамі

Надзея Дамкоўская і Аліна Бычкова / Еўрарадыё
Надзея Дамкоўская і Аліна Бычкова / Еўрарадыё

У сакавіку беларускі і ўкраінкі, якія вымушаныя былі пакінуць Украіну праз вайну, запусцілі валанцёрскі праект ментальнай дапамогі пацярпелым ад вайны і рэпрэсій. За 7 месяцаў да праекту далучалыся больш за 70 экспертаў у галіне псіхалогіі, коўчынгу і цялесна-арыентаваных практык, якія дапамаглі больш чым 300 асобам з Беларусі, Украіны і Расіі.

Сёння WEMAYHELP 2.0 — міжнародная валанцёрская арганізацыя з магчымасцю дапамагаць 24/7 у любым пункце свету. Спецыялісты і валанцёры з 12 розных краін бясплатна і канфідэнцыйна дапамагаюць анлайн тым, хто гатовы прыняць дапамогу. "Аднаўляем мір у душы, каб распаўсюдзіць яго на Зямлі", — такі слоган праекта.

Цяпер заснавальнікі WEMAYHELP 2.0 ідуць далей і ствараюць фонд, прысвечаны абароне ментальнага здароўя ў Еўропе, які аб'яднае аўдыторыі, пацярпелыя ад сацыяльных узрушэнняў у рэгіёне.

Як рэпрэсіі і вайна адбіліся на ментальным здароўі пацярпелых? Наколькі параўнальныя траўмы ад вайны і рэпрэсій? Чаму многія ўкраінцы застаюцца дома, нягледзячы на абстрэлы?  Як змянілася псіхіка беларусаў за апошнія два гады? Як можна акрэсліць агульны псіхалагічны стан жыхароў рэгіёна? Як беларусам і ўкраінцам спраўляцца з узаемнай крыўдай? Як доўга абедзвюм нацыям давядзецца ісці да псіхалагічнага здароўя?

Пра гэта ды іншае ў эфіры Еўрарадыё мы гутарым са стваральніцай праекта Надзеяй Дамкоўскай і эксперткай WEMAYHELP Алінай Бычковай

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі