Ці дапамогуць нам “Спеўныя сходы” захаваць сваю ідэнтычнасць — эфір

Сяржук Доўгушаў

Сяржук Доўгушаў / Еўрарадыё

15 снежня беларускаму “Дому творцаў” у Варшаве споўнілася тры гады. У жніўні “Дом творцаў” неспадзявана трапіў у жорсткі крызіс, фактычна аказаўшыся пад пагрозай закрыцця. Але салідарнасць беларусаў дапамагла. Сёння, паводле звестак нашых дасведчаных крыніц, Сяржук Доўгушаў з калегамі працуе над рэалізацыяй двух вялікіх праектаў ды плануе аднавіць ініцыятыву “Спеўны сход”. А яшчэ сумесна з Асацыяцыяй беларусаў у Амерыцы рыхтуе калядны сюрпрыз беларусам ЗША.

Што рэальна было зроблена пад дахам “Дома творцаў” і чаму гэты праект так важны для беларускай культуры? Ці зацікаўленыя беларусы дыяспары ў развіцці беларускай культуры і захаванні сваёй нацыянальнай адметнасці? На каго найперш скіраваныя праекты дзеячаў культуры і ці не трэба беларусам імкнуцца “ўпісацца” ў культурніцкія праекты краін, што іх прынялі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спявак, музыкант-мультыінструменталіст, этнограф, выкладчык, арт-менеджар, заснавальнік культурнага руху “Спеўны сход”, заснавальнік і кіраўнік Установы развіцця традыцыйнай беларускай культуры “ЭтнаТрадыцыя” (Tradycyja), заснавальнік Варшаўскага вольнага аркестра, сольны выканаўца і ўдзельнік гуртоў Fratrez, Vuraj, Five-storey ensamble, TryNići (Беларусь), Isna Trio (Польшча), Slavalachia (ЗША), заснавальнік “Дому творцаў” Сяржук Доўгушаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі