"Аб'яднанне аэрапортаў Грузіі": Ніякага ўгону самалёта ў Беларусі не было

Нагадаем, што ў аўторак супрацоўнікі КДБ Беларусі затрымалі грамадзяніна Грузіі. Па іх звестках, ён спрабаваў пры дапамозе запіскі з пагрозамі ўгнаць самалёт.



Аднак кампанія "Аб'яднанне аэрапортаў Грузіі", куды ўваходзіць і Кутаіскі аэрапорт, заяўляе, што ніякай спробы ўгону самалёта не было, перадае сайт newsgeorgia.ru. Разам з тым у грузінскай авіякампаніі пацвярджаюць, што грамадзянін Грузіі затрыманы супрацоўнікамі КДБ Беларусі.

Камандзір захопленага экіпажа: Запіска была напісаная лацінскімі літарамі



Фота — interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі