Аб'яднаны пераходны кабінет прызнаны ў Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем"

Аб'яднаны пераходны кабінет прызнаны ў Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем"

Камітэт дзяржбяспекі прызнаў "экстрэмісцкім фармаваннем" Аб'яднаны пераходны кабінет Святланы Ціханоўскай

Рашэньне датаванае 30 жніўня. Інфармацыя пра яго з'явілася ў адпаведным спісе.

Як распавядала Еўрарадыё, пра стварэнне Аб'яднанага пераходага кабінета Ціханоўская абвясціла месяц таму ў Вільні на канферэнцыі "Новая Беларусь". 

Ціханоўская назвала чатырох прадстаўнікоў кабінета: Павел Латушка — прадстаўнік па транзіце ўлады, Аляксандр Азараў — прадстаўнік па ўзнаўленні правапарадку, Валерый Кавалеўскі — прадстаўнік па замежных справах, Валерый Сахашчык — прадстаўнік кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы.

"Экстрэмістамі" мінскія ўлады прызнаюць практычна ўсіх сваіх палітычных апанентаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі