Аб'яўлены конкурс на пасаду намесніка кіраўніка адміністрацыі раёна ў Мінску
Мінгарвыканкам аб'явіў адкрыты конкурс на пасаду намесніка кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна сталіцы. На яго сайце апублікаваныя патрабаванні да кандыдата і спіс дакументаў, якія ён мусіць прадаставіць да 1 чэрвеня. Сярод патрабаванняў — вышэйшая тэхнічная адукацыя, веды заканадаўства ў галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, практычны досвед і стаж кіруючай працы ў гэтай сферы, не меншы за 5 гадоў. Кандыдат мусіць быць працаздольным, адказным, стрэсаўстойлівым, камунікабельным. На які заробак ён можа спадзявацца, не паведамляецца.
На інтэрнэт-старонцы адміністрацыі Кастрычніцкага раёна ў кіраўніцтве застаецца вакантнай толькі адна пасада. Там дакладна пералічваецца, працай якіх арганізацый і прадпрыемстваў будзе кіраваць чыноўнік.