Аб'яўлены конкурс сярод беларускіх гуртоў на "разагрэў" Linkin Park

Арганізатары канцэрта Linkin Park у Мінску, кампанія "Атам Інтэртэймент", аб'явілі конкурс на "разагрэў" амерыканскіх рокераў сярод беларускіх гуртоў. Дзеля ўдзелу ў конкурсе трэба размясціць відэа свайго выступу на спецыяльнай старонцы канцэрта з хэштэгам #играюслинкинпарк. Таксама трэба дадаць кароткае апісанне гурта і найлепшыя трэкі сваёй каманды. Заяўкі прымаюцца да 21 жніўня. Гурт, які варты таго, каб выступіць на адной сцэне з Linkin Park, вызначыць галасаванне, якое будзе закрытае ў ноч на 22 жніўня. Пераможца будзе аб'яўлены 25 жніўня. 


Нагадаем, канцэрт Linkin Park адбудзецца ў "Мінск-Арэне" 27 жніўня ў межах сусветнага туру ў падтрымку апошняга альбома гурта "The Hunting Party". Кошт квіткоў: 1 200 000 – 2 300 000 рублёў.

Паводле прэс-рэлізу

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі