Ачуняў беларус, які першы завёў Telegram-канал пра свой каранавірус

Аўтар Telegram-канала ME and COVID-19 
Аўтар Telegram-канала ME and COVID-19 

Мінчанін, які першы ў Беларусі завёў у Telegram канал пра тое, як захварэў на каранавірус, паправіўся.

"У бальніцы я праляжаў 26 дзён, — напісаў хлопец 11 красавіка. — Яшчэ раз велізарнае ўсім дзякуй за падтрымку ўвесь гэты час і віншаванні. Я не ведаю, як бы я справіўся без гэтага. Дзякуй, што чыталі мяне ўвесь гэты час. Я стараўся ўсім адказваць. У бальніцы было па-рознаму. Дзякуй маім лекарам, што лячылі мяне, асабліва — самай першай, якая лячыла мяне, калі ў мяне паднялася тэмпература".

У Telegram-канале ME and COVID-19 хлопец апісваў гісторыю сваёй хваробы. Спачатку на каранавірус захварэў яго сябар, з якім ён падарожнічаў у Берлін і Варшаву, а затым вірус выявілі ў яго самога.

Выздоровел белорус, который первый завёл Telegram-канал про свой коронавирус
Выздоровел белорус, который первый завёл Telegram-канал про свой коронавирус

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі