Ацяпленне ў мінскіх кватэрах пачнуць уключаць на бягучым тыдні
Традыцыйна гэта адбываецца паэтапна — на працягу пяці дзён.
Такім чынам да канца тыдня ва ўсіх кватэрах сталіцы павінна пацяплець, адзначае БЕЛТА.
Нагадаем, у панядзелак, 30 верасня, у Мінску ацяпленне было ўключана ў дзіцячых садках, школах, бальніцах, паліклініках, музеях, бібліятэках і архівах. Пасля з'яўлення цяпла ў кватэрах пачнецца паэтапнае ўключэнне ацяплення ў адміністрацыйных будынках, на прамысловых прадпрыемствах, у арганізацыях.
Паводле слоў начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкаму Дзмітрыя Янчыка, у выпадку, калі ў Беларусі пацяплее, кацельныя пачнуць пераходзіць "у рэжым пратаплівання". А калі тэмпература паветра будзе павышацца, ацяпленне могуць адключыць.
Сіноптыкі: У Беларусі пацяплее на наступным тыдні