Ад “саюзнага зомба-холдынгу” да заклікаў “не злаваць дзеда” — эфір
Павел Усаў / Еўрарадыё
На працу “медыяхолдынгу” так званай Саюзнай дзяржавы выдаткоўваецца 11 мільёнаў долараў. І хоць галоўны офіс будзе ў Маскве, а каманда прапагандыстаў яшчэ не сфармаваная, гэта сведчыць пра тое, што працэс запушчаны. Ва ўмовах, калі за падпіску на незалежныя медыя, з якіх можна атрымаць альтэрнатыўную лукашэнкаўскай ці рускамірскай прапагандзе інфармацыю, пагражае зняволенне, гэты новы зомба-холдынг уяўляе канкрэтную небяспеку. Асабліва на фоне росту прыхільнікаў ідэй “не злаваць дзеда” і “перагарнуць старонку”.
Чым небяспечнае пашырэнне прапагандысцкага вяшчання на Беларусь і што мы можам супрацьпаставіць распаўсюду ідэй “рускага свету”? Якія перафарматаванні дэмсіл нам патрэбныя і ці дапаможа гэта справіцца з фантомнымі болямі 2020-га? Ці існуе магчымасць вызвалення палітвязняў і што за сілы агітуюць за “перагортванне старонкі” і заклікаюць “не злаваць дзеда”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.