Ад суда беларускага да суда ў Гаазе — эфір з Турарбекавай
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
44 гады зняволення на чатырох атрымалі пры канцы мінулага тыдня кіраўніцы TUT.by Марына Золатава і Людміла Чэкіна, а таксама эксперткі Валерыя Касцюгова і Таццяна Кузіна. Гэта адбываецца на фоне новай хвалі рэпрэсій з аднаго боку і звароту рэдактара “Народнай волі” Іосіфа Сярэдзіча з заклікам да нацыянальнага прымірэння дзеля захавання незалежнасці краіны — з другога. І навіны пра тое, што Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт Пуціна, але пакуль не выдаў на арышт Лукашэнкі, якога публічна называюць суагрэсарам у вайне Расіі супраць Украіны.
Ці варта было чакаць іншага прысуду і ў чым прычына такой жорсткасці? Што магло стаць прычынай з’яўлення звароту Сярэдзіча і ці магчымае замірэнне сёння? Ці варта чакаць, што суд у Гаазе зверне ўвагу на Лукашэнку, і якія наступствы можа гэта мець для беларускага грамадства і краіны? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.