Ад “вайны” Марзалюка з “рускім светам” да супрацьстаяння Расіі з NATO — эфір
Павел Усаў / Еўрарадыё
Пакуль Пуцін разважае пра неабходнасць стварыць “санітарную зону” на тэрыторыі Украіны, мэр расійскага Белгарада аб’явіў пра эвакуацыю з горада 9 тысяч дзяцей у рэгіёны Расіі, дзе пакуль яшчэ няма абстрэлаў. У гэты ж час у Беларусі рэзервістаў выклікаюць на зборы, ля літоўскай мяжы ставяць блокпасты, а Марзалюк пайшоў вайной супраць асабліва зацятых прыхільнікаў “рускага свету”. А Каардынацыйная рада нарэшце правяла выбары. Праўда, пакуль гэта толькі перавыбары спікера КР.
Як на сітуацыю ў Беларусі і ва ўсім нашым рэгіёне ўплываюць перавыбары Пуціна і ваенная сітуацыя ва Украіне? Ці варта ўспрымаць ваенныя вучэнні ля мяжы з Літвой як праявы блізкага канфлікту з гэтай краінай? Чаму рэжым пачынае ўсё новыя “спецыяльныя вытворчасці” супраць сваіх апанентаў за мяжой і што ў асяродку тых апанентаў адбылося значнага апошнім часам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.