Адамовіч: Статкевіча трэба шукаць у СІЗА КДБ

Адамовіч: Статкевіча трэба шукаць у СІЗА КДБ

Звестак пра апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча няма з раніцы чацвярга. Яго жонка Марына Адамовіч увечары 25 сакавіка аб'ехала ўсе СІЗА. Амаль ва ўсіх, акрамя СІЗА КДБ, ёй сказалі, што Статкевіча ў іх няма, піша "Новы час".

З гэтага Адамовіч робіць выснову, што шукаць Статкевіча трэба ў СІЗА КДБ. "Але зразумела, што прынамсі да панядзелка яны мне не дадуць ніякай інфармацыі", — кажа яна.

У нядзелю жонка Статкевіча плануе падаваць заяўку ў бюро няшчасных выпадкаў і заяву ў міліцыю пра знікненне чалавека.

Апошнюю вестку ад мужа Марына Адамовіч атрымала ў раніцу чацвярга. Потым, як паведамлялася ў СМІ, усе каналы сувязі ў яе былі заблакаваныя. Акрамя таго, невядомыя асобы ўзламалі старонкі Статкевіча і Адамовіч у сацсетках напярэдадні Дня Волі і адтуль рассылалі фэйкавыя паведамленні. 

Статкевіч збіраўся ўзначаліць акцыю на Дзень Волі, але ў выніку ніхто яго падчас акцыі не бачыў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі