Адбылося лёсаванне на конкурс "Еўрабачанне-2015"
Прадстаўнікі Беларусі Юзары і Маймуна выступяць у першым паўфінале 19 траўня.
26 студзеня адбылося лёсаванне канкурсантаў на "Еўрабачанне-2015". Згодна з ім беларусы Юзары і Маймуна выступяць у другой частцы першага паўфінала, які пройдзе 19 траўня.
Разам з прадстаўнікамі Беларусі ў першы дзень конкурсу на сцэну выйдуць канкурсанты з Грэцыі, Македоніі, Нідэрландаў, Венгрыі, Партугаліі, Бельгіі, Арменіі, Эстоніі, Фінляндыі, Малдовы, Сербіі, Румыніі, Расіі, Албаніі, Грузіі.
Фінал "Еўрабачання-2015" пройдзе 23 траўня ў Вене.