Адказнасць за пікет каля беларускай амбасады ў Кіеве ўзялі на сябе анархісты

Адказнасць за пікет каля беларускай амбасады ў Кіеве ўзялі на сябе анархісты

Акцыю каля беларускай амбасады ў Кіеве 23 верасня правяла група кіеўскіх анархістаў, інфармуе сайт revdia.org. Актывісты разгарнулі банер "Смерць дыктатару!" і павесілі на плоце амбасады пудзіла Аляксандра Лукашэнкі. Паведамляецца, што такім чынам кіеўскія анархісты выказвалі салідарнасць са сваімі арыштаванымі ў Беларусі паплечнікамі Змітром Паліенкам і Кірылам Аляксеевым.

"Мы патрабуем вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў і выказваем салідарнасць у іх барацьбе за свабоду супраць дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі", — гаворыцца на сайце. 

Як паведамляла Еўрарадыё, беларускія дыпламаты назвалі гэты пікет "хуліганскай акцыяй" і запатрабавалі гарантаваць ім бяспеку. 

"Анархісты і надалей будуць праводзіць акцыі салідарнасці каля беларускай амбасады і парушаць спакой дыпламатычнага корпуса да таго часу, пакуль у турмах у Беларусі будуць знаходзіцца палітзняволеныя таварышы", — заяўляюць анархісты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі