АДКБ: ці абавязаны Лукашэнка паводле дамовы “ваяваць” за Расію — эфір
Роза Турарбекава
Калі лукашэнкаўскі рэжым “уступаў” у АДКБ і падпісваліся пагадненні аб узаемнай дапамозе ў абароне краін-чальцоў гэтай арганізацыі, ніхто не мог падумаць пра імавернасць нападу на Расію. Маўляў, калі нейкі рызыкоўны агрэсар і знойдзецца, то нападзе ён на некага з іншых краін-удзельніц, а Расія будзе дапамагаць такой дзяржаве бараніцца ад нападніка. Вось толькі здарылася так, што сёння баявыя дзеянні ідуць у Курскай вобласці Расіі, куды зайшлі войскі краіны-суседкі…
Ці можа Масква сённяшнюю сітуацыю скарыстаць для таго, каб звярнуцца да Лукашэнкі па вайсковую дапамогу, і ці зможа ён адмовіцца? Як сітуацыю з нібыта збітымі беспілотнікамі можа скарыстаць Пуцін, ці дапаможа гэтая “атака” Лукашэнкі і ці чакаць дыпламатычнага канфлікту з Кіевам? Ці прывядзе спрэчка фракцыі “Беларусы” да чарговага крызісу ў дэмсілах і ці пойдзе гэтая сітуацыя нам на карысць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, былой лідаркай аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.