Адміністрацыя прэзідэнта: закон аб падтрымцы беларускай мовы не патрэбны

Адміністрацыя прэзідэнта: закон аб падтрымцы беларускай мовы не патрэбны

Дэпутатка Алена Анісім атрымала адказ з Адміністрацыі прэзідэнта наконт праекта Закона аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы. “Цуда не адбылося”, — каментуе яна. На Карла Маркса, 38 пагаджаюцца, што беларускую мову трэба развіваць, але лічаць, што ўсе неабходныя законы на гэты конт ужо прынятыя.

АП нагадвае, што па Канстытуцыі ў Беларусі — дзве дзяржаўныя мовы, і кожны мае права карыстацца роднай мовай і выбіраць мову зносін. Дзяржава пры гэтым гарантуе свабоду выбара мовы выхавання і навучання. А развіццё і ўжыванне розных моў рэгулюецца законам “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”, прынятым у 1990-м годзе.

“Такім чынам, пытанні ўжывання беларускай мовы ўрэгуляваны дзеючым заканадаўствам”, — падсумоўваецца ў дакуменце за подпісам намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Жаўняка.

Адміністрацыя прэзідэнта: закон аб падтрымцы беларускай мовы не патрэбны

На практыцы ж беларуская мова ў Беларусі ўжываецца нашмат радзей за рускую. Дзіцячых садкоў і навучальных устаноў, дзе вядзецца выкладанне на беларускай мове, у некалькі разоў менш, чым тых, дзе карыстаюцца рускай мовай. Сем'і, дзе дзеткі размаўляюць па-беларуску, вымушаныя аб'ядноўвацца, каб у садку з'явілася беларускамоўная група.

Паводле статыстыкі, апублікаванай на сайце Мінадукацыі, у 2016-2017 навучальным годзе ў 1-11-х класах школ Беларусі навучалася каля 967 тысяч дзяцей, з іх 128,6 тысячы (13,3%) — на беларускай мове. Па звестках на 2018 год, у Мінску было ўсяго дзесяць беларускамоўных сярэдніх навучальных устаноў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі