Адміністратарку ТГ-канала "Кантроль аўтазакаў Мінск" Ганну Аленскую затрымалі

Адміністратарку ТГ-канала "Кантроль аўтазакаў Мінск" Ганну Аленскую затрымалі

Сілавікі захапілі ТГ-канал "Кантроль аўтазакаў Мінска". Адміністратарку канала 25-гадовую Ганну Аленскую затрымалі. Відэа яе допыту апублікаваў Telegram-канал ГУБАЗіК. Дома ў дзяўчыны адбыўся ператрус.

Дзяўчына адміністравала ТГ-канал "Кантроль аўтазакаў Мінск" (каля 11 тысяч падпісчыкаў) і спадарожны чат "Кантроль лашкоў-петушкоў" (1240 падпісчыкаў).

На відэа яна кажа, што нідзе не вучыцца і часова непрацуючая. 

У ТГ-канале "Кантроль аўтазакаў Мінск" людзі дзяліліся інфармацыяй пра перамяшчэнне спецтранспарту па сталіцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі