Адмова ад долара і шчыльная інтэграцыя: вільготныя мары Лукашэнкі і Пуціна

Пуцін на саміце ЕАЭС / Аляксандр Кныровіч
Пуцін на саміце ЕАЭС / Аляксандр Кныровіч

Саміт ЕАЭС 9 снежня 2022 года Аляксандр Лукашэнка пачаў з заявы, што "Мерсэдэсы" — слабенькія і перасталі заводзіцца. Працягнуў тым, што свет адмаўляецца ад долара і будучыня за разлікамі ў нацыянальных валютах. А скончыў заявай пра тое, што інтэграцыя, якую на мінулым саміце ў траўні дамаўляліся драматычна паскорыць, нешта ні халеры не паскорылася.

Уладзімір Пуцін з'едліва пагадзіўся: так, няблага было б паскорыць інтэграцыю.

Пра што гэтыя вільготныя мары Пуціна і Лукашэнкі? Чаму яны абмяркоўваюць адмову ад долара, а з валютнага кошыка Нацбанка Беларусі вылятае еўра? Пра гэта размаўляем з прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі