Адна з кампаній-перавозчыкаў вяртае пасажырскія рэйсы ў Літву

Памежны пераход "Беняконі", ілюстрацыйнае фота

Памежны пераход "Беняконі", ілюстрацыйнае фота / gpk.gov.by

Пра аднаўленне з 1 красавіка пасажырскіх рэйсаў у Літву абвясціла кампанія "Сенціера", заўважыў сайт "Зеркало".

Фірма, якая займаецца пасажырскімі перавозкамі з Віцебска, паведаміла пра гэта ў сацсетках, а таксама разаслала СМС-паведамленні кліентам. Рэйсы ў Літву кампанія спыніла ў канцы лютага, калі былі зачыненыя два пераходы на мяжы з Беларуссю.

"Сенціера" плануе выконваць рэйсы з Віцебска ў Вільню і назад. Раней былі рэйсты таксама ў Коўна і Шаўляй, але пра іх аднаўленне гаворка пакуль не ідзе. Першы рэйс з Віцебска адправіцца 1 красавіка ў 20:00 з Віцебска, зваротны рэйс з Вільні прызначаны на 15:00 2 красавіка. Квіток каштуе 160 рублёў у адзін бок.

Дарэчы, акрамя закрыцця двух памежных пераходаў Літва з 1 сакавіка забараніла і нерэгулярную аўтобусную перавозку без дазволу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі