Адна з лідарак "Маладога фронту" ўступіла ў "Гавары праўду"

Ці не зойме яна і там адну з кіраўнічых пасадаў? З такім пытаннем Еўрарадыё звярнулася да аднаго з кіраўнікоў кампаніі Андрэя Дзмітрыева. Вось што ён распавёў:



"Наста не прыйшла на пасаду намесніка лідара. Гэтая пасада выбарная. І Фядуту ў свой час абраў сход "Гавары праўду" (Аляксандр Фядута нядаўна пакінуў пасаду намесніка кіраўніка кампаніі — Еўрарадыё). Калі будзе наступны сход, у 2014 годзе, будуць перабіраць кагосьці на гэтую пасаду... Наста прыйшла ў каманду, з дакладнай мэтай працаваць па культурным накірунку... Ніякіх прэферэнцыяў, толькі каманда і праца".



Паводле слоў Дзмітрыева, акрамя яго з Настай размаўляў кіраўнік "Гавары праўду" Уладзімір Някляеў. Ён нагадвае, што ўсе яны ў свой час праходзілі па адной крымінальнай справе — аб "масавых беспарадках" 19 снежня 2010 года ў Мінску, ведаюць, "што нагаварыў кожны". Таму было лёгка дамовіцца аб супрацоўніцтве і планах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі