Адстаўка Сідорскага пакуль афіцыйна не пацверджана

У прэс-службе прэзідэнта Беларусі не пацвярджаюць інфармацыю пра падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам указ аб адстаўцы прэм’ера Сяргея Сідорскага.
Нагадаем, учора маскоўская газета “Коммерсантъ” паведаміла, што пытанне з адстаўкай беларускага прэм’ер-міністра ўжо вырашанае і яго можа замяніць міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў.

Пры гэтым расійскае выданне спасылалася на “інфармаваную крыніцу ў беларускім кіраўніцтве”.

У прэс-службе Савета міністраў не сталі каментаваць паведамленне пра адстаўку Сідорскага. “Сяргей Сяргеевіч знаходзіцца на працоўным месцы. Мы працуем у звычайным рэжыме”, — паведаміў прэс-сакратар прэм’ер-міністра Аляксандр Цімашэнка.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі