Адукацыйны праект “Чытаем па-беларуску з velcom” пройдзе ў рэгіёнах

Адукацыйны праект “Чытаем па-беларуску з velcom” пройдзе ў рэгіёнах

Адукацыйны праект “Чытаем па-беларуску з velcom” пройдзе ва ўсіх рэгіёнах краіны. Летась яго апрабавалі ў мінскіх школах і цяпер асветніцкая ініцыятыва ахопіць па 25 школ у кожнай вобласці краіны. Мэта праекту — папулярызацыя беларускай мовы і літаратуры.

Як паведамляе прэс-служба кампаніі velcom, першыя рэгіянальныя ўрокі для малодшых школьнікаў будуць арганізаваныя ў красавіку і ў траўні ў Гомелі,Брагіне, Рэчыцы, Светлагорску, Мазыры і Жлобіне. У пачатку наступнага навучальнага года каманда праекту “Чытаем па-беларуску з velcom” наведае школы Брэста і Брэсцкай вобласці.

Усяго праект ахопіць 150 школ краіны і дасць дадатковыя веды па роднай мове, літаратуры і культуры 15 тысячам школьнікаў. У якасці настаўнікаў у праекце ўдзельнічаюць беларускія літаратары, акцёры і тэлевядучыя — Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Юрый Жыгамонт, Таццяна Сівец, Алена Масла. Школьнікам абяцаюць практычныя навыкі роднай мовы, якія яны змогуць засвоіць у захапляльнай форме.

Ініцыятарам праекту выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У гэтай кампаніі прыняло ўдзел болей за 4 тысячы юных мінчукоў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі