Адзін пацярпелы ў аварыі аўтобуса "Гомель — Уроцлаў" яшчэ ў бальніцы

Аўтобус "Гомель — Уроцлаў"

Аўтобус "Гомель — Уроцлаў" / Osp KSRG Łyszkowice

Кіроўца аўтобуса "Гомель — Вроцлаў", які трапіў у аварыю ў Польшчы, знаходзіцца пад вартай.

Беларускі аўтобус трапіў у аварыю ў Польшчы недалёка ад вёскі Каленіцы ў Лодзінскім ваяводстве ў ноч на 14 лістапада. Аўтобус ехаў з Гомеля ва Уроцлаў, у ім было 11 пасажыраў. Дзевяць чалавек, уключаючы кіроўцу, атрымалі траўмы. Мясцовыя выратавальныя службы паведамлялі, што ўсе пацярпелыя былі не грамадзянамі Польшчы. Транспартны сродак належыць гомельскаму перавозчыку ПГУП "Траса Е95".

"Адзін з пасажыраў па-ранейшаму застаецца ў польскім шпіталі пад наглядам лекараў. Сёння да яго прыедуць дачка і прадстаўнік перавозчыка. Астатніх пасажыраў сёння забяруць з гасцініцы і даставяць у пункт прызначэння — горад Вроцлаў", — цытуе выданне "Гомельская праўда" дырэктара ААТ "Гомельаблаўтатранс" Дзмітрыя Старасценку.

Прычыны аварыі не называліся, але вядома, што кіроўца быў цвярозы, а ў Польшчы ў тую ноч ускладніліся ўмовы надвор'я, а ў шэрагу рэгіёнаў выпаў снег.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі