Беларускі аўтобус перакуліўся ў Польшчы, 6 чалавек атрымалі траўмы
ДТЗ з удзелам беларускага аўтобуса ў Польшчы
Беларускі аўтобус трапіў у аварыю ў Польшчы недалёка ад вёскі Каляніцы ў Лодзінскім ваяводстве, піша выданне МОСТ. Аўтобус ехаў з Гомеля ва Вроцлаў, у ім было 11 пасажыраў.
Шэсць чалавек, уключна з кіроўцам, атрымалі траўмы. Мясцовыя выратавальныя службы паведамляюць, што ўсе пацярпелыя не былі грамадзянамі Польшчы.
Каля 1:40 ночы аўтобус з'ехаў у кювет і перакуліўся. Прычыны аварыі не называюцца, вядома, што кіроўца быў цвярозы.
Вядома, што ў ноч на 14 лістапада ў Польшчы ўскладніліся ўмовы надвор'я, а ў шэрагу рэгіёнаў выпаў снег.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.