Адзін з загінулых падчас мецяжу Прыгожына расійскіх пілотаў паходзіў з Беларусі

Вагнераўцы збілі самалёт пад Варонежам / Telegram
Вагнераўцы збілі самалёт пад Варонежам / Telegram

Адзін з загінулых падчас мецяжу Яўгена Прыгожына расійскіх пілотаў паходзіў з Беларусі, паведамляе Радыё Свабода. Капітан Ігар Валачылаў у снежні 1973-га нарадзіўся ў пасёлку Балабасава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Ён быў бартавым механікам расійскага вайсковага самалёта Іл-22, які збілі вагнераўцы 24 чэрвеня пад Варонежам падчас "паходу на Маскву". Увесь экіпаж (10 чалавек) загінуў. Нікога за збіты самалёт не пакаралі, а вагнераўцы, якія яго збівалі, магчыма, цяпер у РБ і "перадаюць вопыт".

Валачылаў у 1996-м скончыў Стаўрапольскае вышэйшае авіяцыйнае інжынернае вучылішча. З 2015 года служыў у вайсковым цэнтры на аэрадроме ў Іванаўскай воблассці РФ. У 2022-2023 гадах падчас вайны ва Украіне выконваў "баявыя задачы". Афіцэра пахавалі на гарадскіх могілках у расійскім горадзе Іванава.

Ігар Валачылаў — не першы ўраджэнец Беларусі, які ваяваў у расійскай арміі супраць Украіны і загінуў. Значна больш беларусаў ваюе за Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі