Адзін з затрыманых учора на жаночым маршы — доктар з 1-й ГКБ у Мінску
Падчас Вялікага жаночага марша 29 жніўня на плошчы Перамогі быў затрыманы доктар Ігар Таболіч — анастэзіёлаг-рэаніматолаг з 1-й гарадской клінічнай бальніцы. Пра гэта піша тг-канал "Белыя халаты".
Сябры Ігара кажуць, што ён прыйшоў на акцыю са сваёй нявестай — праз тыдзень у іх вяселле.
Пасля таго, як сілавікі суправадзілі хлопца ў сваё аўто без нумароў, сваякі цягам пяці гадзінаў спрабавалі высветліць, дзе ён. Доктар знайшоўся ў ізалятары на Акрэсціна. Па звестках сваякоў, яго вінавацяць ва ўдзеле ў недазволеным масавым мерапрыемстве, а таксама ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі.
Учора група жанчын-медыкаў несла перад сабой вялікі банер: "Я лечу твоих родных. Стреляя в меня попадёшь в них". Але, мяркуючы па затрыманні доктара, сілавікі не пачулі гэтых словаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.