Адзіны мытны тарыф Мытнага саюза пачне дзейнічаць 1 студзеня 2010 года
Адзіны мытны тарыф Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана пачне дзейнічаць 1 студзеня 2010 года.
Пра гэта паведаміў расійскі віцэ-прэм’ер Ігар Шувалаў па выніках пасяджэння камісіі Мытнага саюза ў Алма-Аце.
Па яго словах, тры дзяржавы ўзгаднілі мытны тарыф, з пачаткам дзеяння якога пачне працу Мытны саюз трох краін. Да сярэдзіны 2011 года будзе таксама сфармаваная адзіная мытная тэрыторыя.
Удзельнікі перамоў таксама абмеркавалі запуск механізмаў саюза, функцыі яго органаў і праект Мытнага кодэкса, які павінен быць прадстаўлены да канца лістапада, калі ў Мінску сустрэнуцца кіраўнікі трох дзяржаў. Праект кодэкса ўжо падрыхтаваны, інфармуе REGNUM.