"Адзіны" на ўсе 100: як доўга пратрымаецца кааліцыя апазіцыі?
У панядзелак, 27 студзеня, пяць апазіцыйных структур ініцыявалі працэдуру абрання адзінага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкія выбары 2020 года. Адны сустрэлі гэтую навіну радасна, другія — мацюкамі, трэція — пайшлі па пап-корн. А іншыя адразу заявілі, што працэдуру можна прапусціць і, каб не губляць час, проста прызначыць "адзіным" Паўла Севярынца.
Ці здолее кааліцыя давесці справу абрання адзінага кандыдата да лагічнага завяршэння? А калі ўсё ж адзінага абярэ — ці будуць усе структуры рэальна працаваць на яго карысць? Ці зможа аб'яднаная апазіцыя сабраць неабходныя для рэгістрацыі кандыдата 100 тысяч подпісаў?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя пісьменнік Павел Севярынец.