"Адзіным" ад апазіцыі хоча стаць фаніпальскі бізнесмен
У праймерыз па вызначэнні адзінага кандыдата ад апазіцыі плануе вылучыцца прадпрымальнік з Фаніпаля Уладзімір Усеня. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў каардынатар праймерыз Ігар Барысаў.
Еўрарадыё даведалася, што Уладзіміру Усеню 65 гадоў. Ён закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, былы камуніст, размаўляе па-беларуску.
У яго дзве дачкі. Адна, па словах Усені, жыве і працуе ў ЗША, другая працуе ў сферы будаўніцтва і жыве ў Мінску.
На тое, каб сабраць 200 подпісаў, неабходныя для вылучэння, у Уладзіміра Усені засталіся літаральна суткі. Падпісацца за яго можна тут, праз гугл-форму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.