Афіцыйна: Рэальныя грашовыя даходы Беларусаў у студзені-лютым выраслі на 7,5%
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі за студзень-люты 2018 года на 7,5% перавысілі ўзровень студзеня-лютага 2017-га. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 63,4%, даходы ад прадпрымальніцкай ды іншай даходнай дзейнасці — 7,6%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі ды іншыя трансферты насельніцтву) — 24,4%, даходы ад уласнасці ды іншыя даходы — 4,6%.
Рэальнымі наяўнымі грашовымі даходамі насельніцтва лічацца прыбыткі за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі.