Афіцыйная інфляцыя ў Беларусі ў кастрычніку склала 1,9%

Індэкс спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі ў кастрычніку ў адносінах да верасня 2013 года склаў 101,9%, да снежня 2012-га — 112%, інфармуе БЕЛТА.



Кошты на харчовыя тавары ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем выраслі на 1,9%, у параўнанні са снежнем мінулага года яны павялічыліся на 9,6%. Кошты на нехарчовыя тавары ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем сталі вышэй на 0,7%, са снежнем 2012 года — на 6,2%.



Індэкс коштаў і тарыфаў на платныя паслугі ў кастрычніку склаў 103,3% да верасня, да снежня 2012-га — 127,9%.



Сёлета ў нашай краіне прагноз па інфляцыі вызначаны на ўзроўні 12%. Менавіта гэтага ўзроўню і дасягнула цяпер інфляцыя. Па выніках мінулага года яна была на ўзроўні 21,8%.



Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі