Афіцыйны сайт Беларусі блытае замежнікаў
Да Еўрарадыё звярнуўся замежны грамадзянін, які не мог зразумець, ці трэба яму беларуская віза на час чэмпіянату свету па хакеі.
На "галоўным афіцыйным" сайце belarus.by сапраўды напісана не дужа ўцямна: "У адпаведнасці з рашэннем уладаў Беларусі на час правядзення чэмпіянату (у перыяд з 25 красавіка па 31 траўня 2014 года) уезд у краіну будзе бязвізавым". Праўда, ёсць агаворка, што гэта для ўдзельнікаў і гасцей чэмпіянату.
Іншыя сайты тлумачаць парадак уезду больш уцямна. Віза для ўезду ў Беларусь не спатрэбіцца толькі афіцыйна акрэдытаваным удзельнікам чэмпіяанту, а таксама замежнікам, у якіх будзе арыгінальны ці электронны квіток на матчы хакейнага чэмпіянату.
Чаму афіцыйны сайт напісаў такі няўцямны тэкст, застаецца толькі здагадвацца.