Аглядальнік дзяржаўнага тэлеканала: каранавірус — гэта біялагічная зброя ЗША

Аглядальнік дзяржаўнага тэлеканала: каранавірус — гэта біялагічная зброя ЗША

Каранавірус — гэта біялагічная зброя ЗША супраць глабалізацыі Кітая. З такімі разважаннямі выступіў аглядальнік СТБ Рыгор Азаронак ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу.

“Меркавалася, што глабалізацыя зробіць ЗША і заходні свет безумоўным лідэрам, а выйграў у глабалізацыі Кітай. Што трэба зрабіць, калі шахматная партыя прайграна? Перакуліць дошку. У мінулае стагоддзе гэта рабілі з дапамогай глабальных войн, а цяпер — ядзерная зброя: страшна. Перафарматаваць свет трэба інакш”, — кажа Азаронак. 

Пандэмію каранавіруса Рыгор Азаронак  называе “каранабесіем”. Паводле яго слоў,  лідэры дзяржаваў зараз адчуваюць неверагодны ціск: “Нямногія захоўваюць мужнасць, дэманструюць волю і характар.Сярод іх — прэзідэнт Беларусі”.

“За Беларуссю зараз сочаць ва ўсім свеце і зайздросцяць. Прыйшоў час даказаць, што Беларусь — не істэрычная паненка-падлетак, што схавала твар пад маскай, а гордая рэспубліка-партызанка”, — кажа Азаронак. 

Рыгор Азаронак — сын вядомага ў 90-х прапагандыста Юрыя Азаронка. Апошні праславіўся ў 1995 годзе, калі напярэдадні рэферэндума зняў дакументальны фільм "Нянавісць: дзеці хлусні", у якім параўнаў калабарантаў часоў Другой сусветнай вайны і сучасных беларускіх нацыяналістаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі