Агракамбінат: Праз забарону паставак у Расію мяса можа патаннець

У прадукцыі 8 беларускіх прадпрыемстваў Рассельгаснагляд знаходзіць сальманэлу, кішэчныя палачкі і высокі ўзровень антыбіётыкаў. І забараняе да ўвозу іх прадукцыю. Раней пастаўкі ў Расію перакрылі 11 прадпрыемствам.

Але добрая навіна — з-за гэтага мяса можа патаннець!

“Ёсць прадпасылкі, што прадпрыемствы будуць дэмпінгаваць, трэба будзе разгружаць склады”, — радуюць на агракамбінаце “Скідзельскі”, які трапіў у бан-ліст у расіян. Цяпер кілаграм свініны каштуе ў краме ў раёне 100 тысяч, на рынку можна знайсці за 85 тысяч.

Забракаваную Рассельгаснаглядам прадукцыю, агракамбінат даследуе адразу ў некалькіх лабараторыях, адна з якіх у расійскім Бранску. Але там ні сальманэлы, ні кішэчных палачак не знаходзяць.

Мы накіроўвалі сваю прадукцыю ў некалькі лабараторый і там нічога не знайшлі”.

На “Скідзельскім” нават бачылі пратаколы даследавання беларускай прадукцыі расіянамі, але ў іх — недакладнасці:

“З тых дакументаў, якія мы атрымалі, ёсць заўвага: калі пробы бяруць 25 чысла, напрыклад, то даследаванні па нейкіх прычынах робяць толькі праз 4 сутак. Незразумела, дзе гэты час знаходзілася прадукцыя, у якіх умовах. У тыя лабараторыі, куды мы здавалі, даследаванні робяцца дзень у дзень”.

На Птушкафабрыцы “Рассвет”, у прадукцыі якой расіяне знайшлі сальманэлу, прыгадваюць пра маніторынг на гэтыя мікраарганізмы ад “яйка да птушкі”.

“Гэты маніторынг вядзецца цягам трох гадоў. Праграма распісаная паэтапна, ад кожнага птушкавода правяраецца ўсё: ад яйка, да забою. У нас сальманэлу ніколі не выяўлялі. Мы правяраем прадукцыю ў дзвюх лабараторыях”, — даводзяць на птушкафабрыцы.

Мясныя прадукты на ўсіх прадпрыемствах правяраюць два разы, адказваюць у Міністэрстве сельскай гаспадаркі:

“На кожным прадпрыемстве ёсць ветэрынарная служба, якая правярае сыравіну на ўваходзе і гатовую прадукцыю на выхадзе. Нашы лабараторыі не знаходзілі ні сальманэлу, ні кішэчную палачку”.

Яшчэ ў жніўні Міністэрства сельскай гаспадаркі планавала павялічыць пастаўкі ялавічыны ў Расію на 3%, мяса птушкі на 18%, малочнай прадукцыі ў 1,5 разы. Пра гэта казаў міністр Леанід Заяц на паседжанні выканкама СНД.

Фота: telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі