Агучаны прысуд па справе аб карупцыі ў кіраўніцтве МТЗ і БелАЗ

"Хабар у асабліва буйным памеры"

"Хабар у асабліва буйным памеры" / pixabay.com

Агучаны прысуд па справе аб карупцыі ў кіраўніцтве МТЗ і БелАЗ. Як паведамляе Генпракуратура, фігуранты асуджаны на тэрміны ад 7 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Суд пачаўся ў чэрвені. Крымінальную справу разглядаў суд Фрунзенскага раёна Мінска. Затрыманых абвінавачвалі ў атрыманні і дачы хабару ў асабліва буйным памеры (у тым ліку групай асоб па папярэдняй змове).

Былы першы намеснік гендырэктара БелАЗа Алег Сцяпук асуджаны на 11 гадоў калоніі. Такі ж тэрмін атрымаў былы намеснік гендырэктара МТЗ Сяргей Сіроценка. Яго таксама аштрафавалі на 92,5 тысячы рублёў.

Іншыя службовыя асобы атрымалі пазбаўленне волі на тэрмін ад 7 да 12 гадоў са штрафам — ад 37 тысяч да 74 тысяч рублёў.

Па справе праходзіў віцэ-старшыня савета дырэктараў швейцарскай кампаніі, якога абвінавачвалі ў дачы хабару ў асабліва буйных памерах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі