Агурбаш заклікала беларусаў стварыць ініцыятыўную групу і правесці рэферэндум

Агурбаш заклікала беларусаў стварыць ініцыятыўную групу і правесці рэферэндум

У сваім інстаграм-акаўнце Анжаліка Агурбаш звярнулася да беларусаў з ініцыятывай стварыць группу, якая правядзе ў канцы года канстытуцыйны рэферэндум. 

Анжаліка Агурбаш / Відэа: інстаграм-акаўнт спявачкі

"Летась мы ўжо паказалі, што народ Беларусі сфармаваўся як нацыя, якая хоча жыць у міры і згодзе, у сваёй уласнай суверэннай і незалежнай краіне! У краіне, дзе рашэнні прымаюцца не па дзівацтве аднаго чалавека, а менавіта па волі народа! Сёння ўсе нашы палітычныя амбіцыі павінны адысці на другі план. У кагосьці ёсць платформы для галасавання і абмеркавання, у кагосьці ўжо ёсць і гатовы праект Канстытуцыі, а нехта фармуе партыі і рухі. У нас маса неабыякавых людзей і ўнутры краіны, і за мяжой. Нам трэба аб'яднаць усе намаганні па сумесным выхадзе з крызісу і дамагчыся рэферэндуму з удзелам нашага народнага праекта, — звярнулася спявачка да неабыякавых беларусаў. — Землякі! Наша жыццё, наша будучыня і будучыня нашых дзяцей сёння залежыць толькі ад нас. Прыйшоў час заявіць пра пачатак фармавання Арганізацыйнага Камітэта па стварэнні ініцыятыўнай групы па правядзенні ў снежні — студзені канстытуцыйнага рэферэндуму! Спіс аргкамітэта адкрыты! Поспех пераменаў у нашых з вамі выразных і хуткіх дзеяннях. Аб'ядноўваемся! Толькі разам мы сіла!" .

Таксама Агурбаш адзначыла, што ўся далейшая інфармацыя будзе падавацца у тэлеграм-канале "Землякі"!

Нагадаем, на спявачку раней завялі крымінальныя справы па двух артыкулах: 130 ч. 3 і 368 ч. 2. Гаворка ідзе пра распальванне варожасці або розні, а таксама пра публічную абразу прэзідэнта. Першы артыкул прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі, а другі — да трох.Таксама спявачку абвясцілі у вышук і запатрабавалі яе экстрадыцыі, арышту і перадачы ў СІЗА №1. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі