Акадэмія навук абвясціла конкурс на лепшую ідэю супраць злачынстваў і карупцыі

Акадэмія навук / vminsk.by
Акадэмія навук / vminsk.by

Акадэмія навук Беларусі разам з Генпракуратурай, МУС і Мінадукацыі праводзяць конкурс на лепшую ідэю (навуковую працу, сродак нагляднай агітацыі) у галіне папярэджання злачынстваў і карупцыі. Намінацыі — самыя розныя: ад "Лепшы сродак нагляднай агітацыі" (там можна пазмагацца са сваім відэа ці плакатам) да "Лепшая дысертацыя на атрыманне вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук".

Усё гэта, на думку арганізатараў конкурсу, узмоцніць "ролю навукі ў забеспячэнні законнасці і правапарадку" і паспрыяе "развіццю навуковых асноў процідзеяння злачынствам і карупцыі".

Падаць працы на конкурс можна з 15 лютага па 15 верасня 2021 года. Вынікі будуць падведзеныя ў лістападзе-снежні.

Тут — Палажэнне пра конкурс і патбараванні да ўдзельнікаў і афармлення матэрыялаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі